Даследчая праца

Праекты

Ад даследчага пытання — да канкрэтнай працы

Праекты “Кантрапункту” — гэта канкрэтныя даследчыя і аналітычныя ініцыятывы з вызначанай мэтай, тэрмінамі, камандай і вынікамі

Яны развіваюцца ў межах нашых даследчых праграм і дазваляюць пераходзіць ад шырокіх пытанняў да вывучэння канкрэтных праблем, праверкі даследчых гіпотэз і пошуку магчымых рашэнняў

Праект 01

Недавыкарыстаны чалавечы капітал

Даследчае пытанне

Што адбываецца з назапашаным прафесійным і грамадзянскім капіталам беларусаў і беларусак 45+ пасля вымушанай міграцыі?

Людзі сярэдняга і старэйшага прафесійнага ўзросту часта перасякаюць мяжу з дзесяцігоддзямі прафесійнага, кіраўнічага, экспертнага і грамадзянскага досведу. Гэты капітал не знікае пасля міграцыі, але не заўсёды можа быць выкарыстаны ў новых умовах.

“Кантрапункт” даследуе, што дапамагае або перашкаджае людзям 45+ выкарыстоўваць назапашаны прафесійны і грамадзянскі капітал пасля вымушанай міграцыі ў Польшчу, як яны перабудоўваюць свае прафесійныя траекторыі і як самі ацэньваюць рэалізацыю свайго патэнцыялу.

Праект уключае біяграфічныя інтэрв’ю, экспертнае абмеркаванне і фокус-групы. Вынікі будуць абагульнены ў аналітычнай запісцы і стануць асновай для далейшага развіцця даследавання.

Этапы даследчай працы
01 Біяграфічныя інтэрв’ю
02 Экспертнае абмеркаванне
03 Фокус-групы
04 Аналітычная запіска
Пра праект
Made on
Tilda