і аналітычная платформа
Кантрапункт
Даследуем, як улада, медыя і сацыяльныя няроўнасці фармуюць магчымасці чалавека і грамадства — асабліва ва ўмовах аўтарытарызму, вымушанай міграцыі і сацыяльных трансфармацый
Што мы даследуем
«Кантрапункт» працуе з трыма доўгатэрміновымі даследчымі напрамкамі
Аднаўленне чалавечага патэнцыялу пасля аўтарытарызму
Даследуем, што адбываецца з прафесійным і грамадскім патэнцыялам людзей ва ўмовах рэпрэсій, вымушанай міграцыі і сацыяльных разрываў — і што дапамагае яго захоўваць і аднаўляць.
Больш пра праграму →Устойлівасць публічнай камунікацыі
Даследуем, як улада, медыя і грамадскія актары фармуюць публічную сферу — і што падтрымлівае давер, дыялог і магчымасць удзелу ва ўмовах прапаганды, палярызацыі і аўтарытарызму.
Больш пра праграму →Механізмы і наступствы гендарнай няроўнасці
Даследуем, як гендар уплывае на размеркаванне магчымасцяў, рэсурсаў і ўлады — і як гендарная няроўнасць праяўляецца ў інстытутах, медыя, палітыцы і паўсядзённым жыцці.
Больш пра праграму →Што мы робім зараз
Беларусы і беларускі пасля вымушанай міграцыі ў Польшчу
Недавыкарыстаны чалавечы капітал
Беларусы і беларускі 45+ пасля вымушанай міграцыі ў Польшчу
Даследуем, што адбываецца з назапашаным прафесійным і грамадскім капіталам людзей 45+ пасля вымушанай міграцыі: што губляецца, што ўдаецца захаваць і перанесці ў новы кантэкст, якія бар’еры перашкаджаюць рэалізацыі досведу і кампетэнцый.
Праект спалучае біяграфічныя інтэрв’ю, фокус-групы і экспертнае абмеркаванне. Вынікам стане аналітычная запіска з высновамі і рэкамендацыямі.
Пра праект →Новае
Даследаванні, аналітыка і публічная экспертыза
Пра «Кантрапункт»
«Кантрапункт» — незалежная даследчая і аналітычная платформа на скрыжаванні акадэмічных даследаванняў і грамадскай практыкі
Мы спалучаем даследаванні, аналітыку і публічную экспертызу, каб не толькі апісваць сацыяльныя працэсы, але і тлумачыць механізмы, якія за імі стаяць, і іх наступствы для людзей і грамадства.
Мы адкрытыя да даследчых, экспертных і адукацыйных партнёрстваў
«Кантрапункт» супрацоўнічае з даследчыкамі і даследчыцамі, медыя, грамадскімі арганізацыямі і іншымі інстытуцыямі, якім блізкія нашы тэмы і падыходы.
Можам разам распрацоўваць і праводзіць даследаванні, рыхтаваць аналітычныя матэрыялы, экспертныя каментары і публічныя дыскусіі, ствараць адукацыйныя фарматы.
