Палітыка прыватнасці
Апошняе абнаўленне: 8 верасня 2026 года
1. Хто адказвае за Вашы даныя
Адміністратарам персанальных даных з’яўляецца:
Fundacja Kantrapunkt
ul. Jasnodworska 3B lok. 304
01-745 Warszawa, Polska
KRS: 0001245121
NIP: 5253093448
REGON: 544978902
Па пытаннях, звязаных з прыватнасцю і апрацоўкай персанальных даных, можна звязацца з намі па электроннай пошце:
2. Якія даныя мы апрацоўваем
Даныя электроннай перапіскі
Сайт “Кантрапункту” не патрабуе рэгістрацыі і не выкарыстоўвае кантактныя формы для збору персанальных даных.
Калі Вы самастойна звяртаецеся да нас па электроннай пошце, мы можам апрацоўваць даныя, якія Вы паведамляеце ў сваім лісце, у тым ліку імя, адрас электроннай пошты, змест паведамлення і іншую інфармацыю, неабходную для адказу на Ваш зварот.
Прадастаўленне гэтых даных з’яўляецца добраахвотным, але без іх мы можам не мець магчымасці адказаць на Ваш зварот.
Тэхнічныя даныя
Пры наведванні сайта Tilda і пастаўшчыкі тэхнічнай інфраструктуры могуць аўтаматычна апрацоўваць тэхнічныя даныя, неабходныя для загрузкі, стабільнай працы і бяспекі сайта. Яны могуць уключаць IP-адрас, дату і час запыту, адрас запытанай старонкі, тып браўзера і аперацыйнай сістэмы, звесткі пра прыладу, адрас старонкі, з якой быў зроблены пераход, і запісы тэхнічных журналаў.
Аналітычныя даныя
Калі Вы даяце згоду на выкарыстанне аналітычных cookies, мы выкарыстоўваем Google Analytics 4 для атрымання статыстычнай інфармацыі пра выкарыстанне сайта.
У залежнасці ад спосабу выкарыстання сайта такая інфармацыя можа ўключаць, у прыватнасці, звесткі пра наведаныя старонкі і ўзаемадзеянне з сайтам, працягласць і параметры сесіі, крыніцу пераходу, прыблізнае геаграфічнае месцазнаходжанне, а таксама інфармацыю пра браўзер, аперацыйную сістэму і тып прылады.
Мы выкарыстоўваем гэтыя даныя для аналізу наведвальнасці і паляпшэння сайта, а не для самастойнай ідэнтыфікацыі канкрэтных наведвальнікаў або рэкламнага прафілявання.
3. Для чаго і на якой падставе мы апрацоўваем даныя
- Адказ на звароты і вядзенне перапіскі па пытаннях даследаванняў, экспертнай працы, супрацоўніцтва і партнёрства — законны інтарэс адміністратара, арт. 6(1)(f) GDPR.
- Падрыхтоўка і рэалізацыя супрацоўніцтва або сумесных праектаў, у тым ліку прыняцце мер па Вашым запыце перад заключэннем дамовы — арт. 6(1)(b) GDPR.
- Выкананне прававых абавязкаў і абарона магчымых прававых патрабаванняў — арт. 6(1)(c) і арт. 6(1)(f) GDPR.
- Забеспячэнне працы і бяспекі сайта, дыягностыка памылак і прадухіленне злоўжыванняў — законны інтарэс адміністратара, арт. 6(1)(f) GDPR.
- Выкарыстанне Google Analytics 4 і аналітычных cookies — Ваша згода, арт. 6(1)(a) GDPR. Вы можаце не даваць згоду або адклікаць яе ў любы момант праз налады cookies на сайце.
4. Як доўга захоўваюцца даныя
Даныя электроннай перапіскі захоўваюцца на працягу часу, неабходнага для адказу і завяршэння камунікацыі.
Калі перапіска звязаная з супрацоўніцтвам або дамовай, даныя могуць захоўвацца на працягу рэалізацыі супрацоўніцтва, а пасля яго завяршэння — да заканчэння адпаведных тэрмінаў захоўвання дакументаў і тэрмінаў даўнасці магчымых прававых патрабаванняў.
Тэхнічныя даныя і журналы захоўваюцца на працягу тэрмінаў, устаноўленых пастаўшчыкамі платформы і тэхнічнай інфраструктуры, але не даўжэй, чым гэта неабходна для забеспячэння працы, дыягностыкі і бяспекі сайта.
Даныя, звязаныя з Google Analytics 4, захоўваюцца ў адпаведнасці з наладамі захоўвання даных у Google Analytics і правіламі Google. Аналітычныя cookies могуць захоўвацца на прыладзе наведвальніка на працягу тэрміну, вызначанага для адпаведнага cookie, або пакуль яны не будуць выдалены наведвальнікам.
Даныя могуць захоўвацца даўжэй, калі гэтага патрабуе заканадаўства або гэта неабходна для ўстанаўлення, ажыццяўлення або абароны прававых патрабаванняў.
5. Каму могуць быць даступныя даныя
У неабходным аб’ёме даныя могуць быць даступныя асобам, упаўнаважаным адміністратарам, а таксама пастаўшчыкам, якія забяспечваюць працу сайта, электроннай пошты і аналітыкі, у прыватнасці:
- Tilda — платформа, хостынг, тэхнічнае абслугоўванне і ўбудаваная статыстыка сайта;
- Google — абслугоўванне электроннай пошты Gmail і, пасля атрымання адпаведнай згоды, сэрвіс Google Analytics 4;
- пастаўшчыкі IT-падтрымкі, юрыдычных або бухгалтарскіх паслуг — калі доступ неабходны для выканання іх задач.
Некаторыя пастаўшчыкі могуць апрацоўваць даныя за межамі Еўрапейскай эканамічнай зоны. У такім выпадку перадача ажыццяўляецца з выкарыстаннем механізмаў, прадугледжаных GDPR, у залежнасці ад канкрэтнага атрымальніка і краіны апрацоўкі, у тым ліку на падставе адпаведнага рашэння Еўрапейскай камісіі аб належным узроўні абароны або стандартных дагаворных палажэнняў.
6. Статыстыка сайта і cookies
Неабходныя cookies
Сайт можа выкарыстоўваць тэхнічна неабходныя cookies, патрэбныя для карэктнай і бяспечнай працы сайта і захавання выбару наведвальніка адносна cookies. Такія cookies не выкарыстоўваюцца для рэкламнага адсочвання і не могуць быць адключаныя праз налады cookies сайта, калі яны неабходныя для яго працы.
Убудаваная статыстыка Tilda
Для ўбудаванай статыстыкі Tilda выкарыстоўваецца Simplified Statistics Mode. У гэтым рэжыме Tilda вядзе ўнутраную статыстыку сайта без стварэння аналітычных cookies, у тым ліку калі наведвальнік дазволіў аналітычныя cookies для іншых сэрвісаў.
Google Analytics 4
Мы таксама выкарыстоўваем Google Analytics 4 для аналізу наведвальнасці і таго, як выкарыстоўваецца сайт.
Google Analytics 4 падключаны праз налады сайта Tilda і не перадае аналітычныя даныя ў Google Analytics да таго часу, пакуль наведвальнік не зробіць выбар і не дазволіць выкарыстанне аналітычных cookies.
Пасля атрымання згоды Google Analytics можа выкарыстоўваць уласныя cookies, у тым ліку _ga і _ga_<container-id>, для адрознення наведвальнікаў і захавання інфармацыі пра сесію.
Мы выкарыстоўваем Google Analytics для атрымання агрэгаванай статыстыкі пра наведвальнасць і выкарыстанне сайта. На дадзены момант мы не выкарыстоўваем Google Analytics для персаналізаванай рэкламы або рэмаркетынгу.
Кіраванне згодай
Пры першым наведванні сайта Вы можаце прыняць усе cookies, адхіліць неабавязковыя cookies або самастойна выбраць іх катэгорыі ў наладах.
Неабходныя cookies застаюцца актыўнымі. Аналітычныя cookies Google Analytics выкарыстоўваюцца толькі пасля Вашай згоды.
Вы можаце ў любы момант змяніць або адклікаць свой выбар праз віджэт «Налады cookies», даступны на сайце. Адкліканне згоды не ўплывае на законнасць апрацоўкі, якая ажыццяўлялася да яе адклікання.
На дадзены момант мы не выкарыстоўваем рэкламныя cookies, Meta Pixel, Yandex Metrica або іншыя рэкламныя сістэмы адсочвання.
7. Вашы правы
У адпаведнасці з GDPR (RODO) Вы маеце, у залежнасці ад прававой падставы і абставін апрацоўкі, права:
- атрымаць доступ да сваіх персанальных даных і іх копію;
- патрабаваць выпраўлення, выдалення або абмежавання апрацоўкі;
- пярэчыць супраць апрацоўкі, заснаванай на законным інтарэсе;
- у прадугледжаных заканадаўствам выпадках атрымаць даныя ў пераносным фармаце;
- адклікаць згоду ў любы момант, калі апрацоўка ажыццяўляецца на падставе згоды, без уплыву на законнасць апрацоўкі да яе адклікання;
- падаць скаргу ў наглядны орган.
Калі Вы пярэчыце супраць апрацоўкі на падставе законнага інтарэсу, мы спынім такую апрацоўку, калі не існуюць пераважныя законныя падставы для яе працягу або неабходнасць устанаўлення, ажыццяўлення ці абароны прававых патрабаванняў.
Па пытаннях рэалізацыі гэтых правоў можна звяртацца па адрасе kantrapunkt.foundation@gmail.com.
Вы таксама маеце права падаць скаргу ў польскі наглядны орган па абароне персанальных даных — Prezes Urzędu Ochrony Danych Osobowych (UODO).
Мы не выкарыстоўваем персанальныя даныя для аўтаматызаванага прыняцця рашэнняў або прафілявання.
8. Змены Палітыкі прыватнасці
Палітыка можа абнаўляцца ў сувязі са зменамі ў працы сайта, выкарыстоўваемых тэхналогіях або патрабаваннях заканадаўства.
Актуальная версія заўсёды размяшчаецца на гэтай старонцы.
