Даследуем
Праводзім уласныя і партнёрскія даследаванні, працуем з якаснымі і колькаснымі данымі, аналізуем медыя, публічную камунікацыю, стратэгічныя наратывы і сацыяльныя працэсы.
“Кантрапункт” — незалежная даследчая і аналітычная платформа. Мы даследуем, як улада, медыя, гендарныя і сацыяльныя структуры ўплываюць на людзей і грамадства ва ўмовах аўтарытарызму, вымушанай міграцыі і маштабных трансфармацый.
Нас цікавіць не толькі тое, што адбываецца, але і якія механізмы за гэтым стаяць, да якіх наступстваў яны прыводзяць і што можа змяняцца.
Даследаванні, аналітыку, публічную экспертызу і адукацыйныя фарматы — на скрыжаванні акадэмічнага ведання і грамадскай практыкі.
Каб даследаванні дапамагалі лепш разумець рэальныя праблемы і маглі выкарыстоўвацца медыя, грамадзянскай супольнасцю, экспертамі і тымі, хто прымае рашэнні.
Беларусь для нас не заканчваецца дзяржаўнымі межамі. Мы даследуем працэсы, якія адбываюцца як унутры краіны, так і ў беларускіх супольнасцях у выгнанні.
Пасля 2020 года беларускае грамадства прайшло праз палітычны крызіс і рэпрэсіі, масавую вымушаную міграцыю, разрыў прафесійных і сацыяльных сувязяў, перабудову інстытуцый і супольнасцяў.
Нам важна не толькі фіксаваць гэтыя змены, але і даследаваць, як яны змяняюць людзей, адносіны паміж імі, прафесійныя траекторыі, публічную камунікацыю і ўяўленні пра будучыню.
Адначасова мы разглядаем Беларусь у больш шырокім рэгіянальным кантэксце — Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і тых палітычных, сацыяльных і камунікацыйных працэсаў, часткай якіх яна з’яўляецца.
У музыцы кантрапункт — гэта спалучэнне розных самастойных галасоў
Прыкладна так мы працуем і з грамадскімі праблемамі: не спрашчаем іх да аднаго тлумачэння, а разглядаем розныя перспектывы, супярэчнасці і сувязі паміж тым, што на першы погляд можа здавацца асобнымі праблемамі.
Бачыць некалькі ўзроўняў праблемы, правяраць звыклыя тлумачэнні і шукаць механізмы, якія не заўсёды ляжаць на паверхні
Ад даследчага пытання — да ведаў, якія можна выкарыстоўваць на практыцы
Праводзім уласныя і партнёрскія даследаванні, працуем з якаснымі і колькаснымі данымі, аналізуем медыя, публічную камунікацыю, стратэгічныя наратывы і сацыяльныя працэсы.
Нас цікавіць не толькі апісанне фактаў. Мы шукаем сувязі паміж асобнымі з’явамі і больш шырокімі механізмамі ўлады, няроўнасці, камунікацыі, аўтарытарызму і сацыяльных змен.
Перакладаем даследчыя высновы на мову, даступную не толькі акадэмічнай супольнасці. Публікуем аналітыку, супрацоўнічаем з медыя, удзельнічаем у публічных дыскусіях.
Распрацоўваем адукацыйныя праграмы, праводзім лекцыі, трэнінгі і воркшопы, прапануем экспертныя кансультацыі. Дапамагаем камандам і арганізацыям выкарыстоўваць даследчы і стратэгічны падыход у сваёй працы.
Чатыры арыенціры, на якіх трымаецца даследчая праца платформы
Мы адрозніваем тое, што паказваюць даныя, ад інтэрпрэтацый і гіпотэз і адкрыта гаворым пра межы даследавання.
Даследчыя пытанні і высновы не павінны падпарадкоўвацца палітычнай ці інстытуцыйнай мэтазгоднасці.
Мы свядома шукаем тое, што можа быць не бачна з дамінантнай пазіцыі, і не падмяняем складанасць грамадскіх працэсаў простымі тлумачэннямі.
Для нас важна не толькі вырабляць веды, але і рабіць іх карыснымі для грамадскай дыскусіі, прафесійнай практыкі і прыняцця рашэнняў.
“Кантрапункт” вырас з шматгадовай даследчай і экспертнай працы Ірыны Сідорскай — даследчыцы медыя, камунікацыі, улады і гендару.
На працягу многіх гадоў гэтая праца развівалася ў акадэмічных даследаваннях, супрацоўніцтве з незалежнымі медыя і грамадзянскімі арганізацыямі, экспертных і адукацыйных праектах.
Пасля 2020 года да яе дадаліся новыя пытанні: як аўтарытарызм змяняе публічную камунікацыю і прафесійную суб’ектнасць, што адбываецца з людзьмі і інстытуцыямі ва ўмовах рэпрэсій і вымушанай міграцыі, як захоўваюцца і перабудоўваюцца грамадскія сувязі.
Была створана Fundacja Kantrapunkt — інстытуцыйная аснова для развіцця незалежнай даследчай і аналітычнай платформы
“Кантрапункт” працуе на інстытуцыйнай аснове Fundacja Kantrapunkt, зарэгістраванай у Польшчы ў 2026 годзе
“Кантрапункт” адкрыты да супрацоўніцтва з даследчыкамі і даследчыцамі, медыя, грамадзянскімі арганізацыямі, адукацыйнымі і экспертнымі інстытуцыямі
Мы можам далучацца да партнёрскіх даследаванняў, распрацоўваць даследчы дызайн і аналітычныя рамкі, праводзіць даследаванні і экспертны аналіз, рыхтаваць аналітычныя матэрыялы, удзельнічаць у адукацыйных і публічных праектах.