Сям’я, бацькоўства, праца, цела, узрост, кар’ера
Даследчыца, якая працуе з уладай, медыя і гендарам — і не аддзяляе прафесійны выбар ад асабістай адказнасці
Шмат гадоў мая прафесійная біяграфія была звязаная з універсітэтам, даследаваннямі медыя, камунікацыі і гендару, выкладаннем, развіццём каманд і стварэннем адукацыйных праектаў
Я прайшла шлях ад выкладчыцы і даследчыцы да кіраўніцы кафедры, абараніла доктарскую дысертацыю ў галіне камунікацыі і шмат гадоў займалася не толькі ўласнымі даследаваннямі, але і стварэннем адукацыйных праграм, даследчых каманд і прафесійнага асяроддзя
Гэта была не проста праца. Акадэмічная ідэнтычнасць доўгі час была адной з галоўных формаў маёй прысутнасці ў свеце: спосабам думаць, уплываць, браць на сябе адказнасць і ствараць нешта большае за асобную публікацыю ці курс.
Грамадзянскі выбар, які змяніў прафесійную траекторыю
У 2020 годзе я адкрыта падтрымала дэмакратычныя пратэсты ў Беларусі. Гэта быў не толькі грамадзянскі жэст, але і выбар, які змяніў маю прафесійную траекторыю.
«Я не хацела і не магла захоўваць ранейшую прафесійную стабільнасць цаной унутранага несупадзення з сабой»
Пасля вымушанага выезду з Беларусі прыйшлося пачынаць зноў — ужо без ранейшага інстытуцыйнага статусу, але з тым жа спосабам мыслення, прафесійнай патрабавальнасцю і адказнасцю за ўласную пазіцыю
У эміграцыі мая праца стала больш публічнай
Я пачала больш актыўна працаваць з незалежнымі медыя, даследчымі і грамадзянскімі арганізацыямі, міжнароднымі праектамі. Паступова да ролі даследчыцы дадалася роля публічнай эксперткі і аўтаркі аналітычных тэкстаў.
Інфаповад — гэта ўваход, а не галоўная тэма
Мяне цікавіць не толькі тое, што адбылося, але які механізм за гэтым стаіць: як працуе ўлада, як ствараюцца нормы, чаму адны групы атрымліваюць больш бачнасці і магчымасцяў, як прапаганда змяняе спосаб інтэрпрэтацыі рэальнасці, як асабістае становіцца палітычным.
Таму я ўсё часцей працую ў жанры, які называю даследчай публіцыстыкай: актуальная падзея становіцца матэрыялам для размовы пра больш шырокія сацыяльныя і палітычныя працэсы.
Гендарная оптыка дазваляе ўбачыць адносіны ўлады там, дзе яны часта застаюцца непрыкметнымі
«Паўсядзённае — адно з месцаў палітычнага»
Сям’я, бацькоўства, праца, цела, узрост, кар’ера
Што лічыцца «правільным», натуральным і прымальным
Хто задае нормы, атрымлівае рэсурсы, бачнасць і магчымасці
Як паўсядзённае падтрымлівае шырэйшую мадэль грамадства
Мне важна, каб пасля тэксту чытач атрымаў не толькі меркаванне, але і рамку, якая дапамагае разумець падобныя сітуацыі далей
Дзяржаўны мерч да «Года жанчыны» — не толькі пра візуальны вобраз, а пра сімвалічную палітыку і гендарны парадак
Мова чыноўнікаў — не толькі пра канцылярызмы, а пра мадэль адносін паміж уладай і грамадзянінам
Для мяне яна пачынаецца не са свабоды «рабіць што заўгодна», а з права самой вызначаць пытанні, крытэрыі якасці і межы кампрамісу
Я не вельмі добра ўмею рабіць выгляд, што слабы вынік — добры, а зручны кампраміс — заўсёды разумны
Самой ставіць даследчыя пытанні
Не падганяць высновы пад чаканні
Захоўваць высокую планку ўласнай працы
Такая аўтаномнасць часам мае цану. Але прафесійная стратэгія для мяне не зводзіцца да максімізацыі колькасці магчымасцяў любой цаной
Пасля 2020 года прафесійную траекторыю давялося перабудоўваць не адзін раз
Спачатку — пасля страты ранейшай інстытуцыйнай апоры і вымушанага выезду з Беларусі.
Потым — ва ўмовах скарачэння беларускага экспертнага і медыйнага поля, калі зноў давялося шукаць формы, у якіх можна працягваць незалежную даследчую працу.
Менавіта гэты досвед зрабіў пытанне прафесійнай суб’ектнасці не толькі даследчай тэмай, але і асабістым вопытам
Што адбываецца з прафесійнай суб’ектнасцю, калі чалавек губляе інстытуцыйную апору?
Што адбываецца з назапашаным чалавечым капіталам у вымушанай міграцыі?
Як захоўваецца магчымасць дзейнічаць, калі ранейшыя формы прызнання і ўплыву разбураюцца?
Пераход ад прыватнай экспертызы да ўласнай даследчай інфраструктуры
У 2026 годзе я заснавала Fundacja Kantrapunkt
Для мяне гэта наступны крок пасля некалькіх гадоў працы як незалежнай даследчыцы, аўтаркі і эксперткі.
«Кантрапункт» — гэта спроба не толькі мець уласны голас, але і ствараць прастору для даследаванняў, супрацоўніцтва і новай аналітычнай працы.
Уласныя даследаванні
Даследчыя партнёрствы
Праца з медыя
Аналітычныя рамкі
Публічная размова
Застаецца цэнтральным для маёй працы, але не з’яўляецца яе мяжой. Досвед аўтарытарызму, рэпрэсій, прапаганды, вымушанай міграцыі і сацыяльнай трансфармацыі дае матэрыял для шырэйшага аналізу ўлады, камунікацыі, гендару і чалавечай суб’ектнасці ў транснацыянальным кантэксце
Доктарка навук у галіне камунікацыі, даследчыца медыя, улады і гендару
«Я працую не толькі з падзеямі, а з рамкамі, у якіх яны становяцца зразумелымі»